Беларуская Служба

Польшча падняла авіяцыю па трывозе

13.01.2024 07:52
Гэта звязана з узмоцненай актыўнасцю авіяцыі Расійскай Федэрацыі.
 F-16 ()
Самолёты F-16 (иллюстрация) Фото: Aditya0635 / Shutterstock

Польскае аператыўнае камандаванне ўзброеных сіл абвясціла аб актывізацыі польскай і саюзнай авіяцыі ў сувязі з узмацненнем актыўнасці авіяцыі расійскай федэрацыі.

«Назіраецца ўзмоцненая актыўнасць авіяцыі РФ, што звязана з намерам нанесці ўдары па тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў паведамленні камандавання на платформе X.

Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі паведаміў, што на ўсёй тэрыторыі Украіны дзейнічае супрацьпаветраная трывога. Таму былі прыняты рашэнні аб актывізацыі авіяцыі і павышэнні баявой гатоўнасці нашых зенітных сродкаў.

Падпалкоўнік Гарышэўскі адзначыў, што не можа паведаміць падрабязнасці праведзеных дзеянняў «у сувязі з бяспекай аперацыі». Вайсковец зазначыў толькі, што выкарыстоўваліся польскія і саюзніцкія дзяжурныя пары, якія пастаянна дыслакаваныя ў Польшчы. «Адразу пасля завяршэння мерапрыемстваў мы паведамім аб канкрэтным удзеле нашай арміі», — паведаміў прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

У заяве аператыўнага камандавання гаворыцца, што «распачаты ўсе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы». «Папярэджваем, што актывізавалася польская і саюзная авіяцыя, што можа прывесці да павышэння ўзроўню шуму, асабліва ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны», — паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл.

ПР/юл