Беларуская Служба

Беларусы Варшавы зладзілі акцыю памяці загінулага палітвязня Вадзіма Храсько

14.01.2024 08:36
Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо чацвёртая смерць у зняволенні асуджанага па палітычных матывах. 
 .
Вадзім Храсько.Фота: ПЦ "Вясна"

Ля будынку Амбасады Беларусі ў Варшаве адбылася акцыя памяці палітвязеня Вадзіма Храсько, які памёр у калоніі. Ён быў асуджаны за данаты. У жніўні 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады заняволення за некалькі данатаў, нягледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне.

Паводле праваабаронцаў, на 13 кастрычніка 2023 года быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Вадзіма ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле.

Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць. Афіцыйныя структуры не каментуюць інцыдэнт у віцебскай калоніі. 12 студзеня Вадзіма пахавалі ў Мінску.

Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо чацвёртая смерць у зняволенні асуджанага па палітычных матывах. 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў віцебскай калоніі – 61-гадовы блогер і актывіст Мікалай Клімовіч з хворым сэрцам. 11 ліпеня 2023 – прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву.

Крыніца: Хартыя'97ПЦ "Вясна"

нг