Беларуская Служба

10 дзяржаўных прадпрыемстваў і фондаў не дапусцілі праверку Вярхоўнай кантрольнай палаты

16.01.2024 15:27
Вярхоўная кантрольная палата падала ў пракуратуру 10 пратаколаў аб падазрэннях у злоўжываннях, здзейсненых папярэднім урадам краіны.
Вышэйшая кантрольная палатаTomasz Gzell/PAP

Пратаколы датычацца шасці кампаній з удзелам Дзяржаўнага казначэйства і чатырох фондаў, звязаных з гэтымі кампаніямі.

Як заявіла Вярхоўная кантрольная палата, паведамленні ў пракуратуру тычацца недапушчэння праверкі правілаў ажыццяўлення ахвяраванняў, а таксама расходаў на спонсарскую дапамогу і медыяабслугоўванне, юрыдычныя і кансультацыйныя паслуг.

«Гэта было незаконнае дзеянне – неадпаведнае канстытуцыі і закону аб Вышэйшай кантрольнай палаце, які гарантуе Палаце магчымасць кантраляваць усе прадпрыемствы, установы і арганізацыі, якія выкарыстоўваюць дзяржаўныя сродкі і маёмасць», – заявілі ў ВКП.

Гаворка ідзе пра канцэрн PKN Orlen і яе даччыныя энергетычныя кампаніі PGNiG, ENERGA.

У сваю чаргу фонды, якія перашкодзілі правядзенню праверкі ВКП, – гэта Фонд ORLEN, Фонд ENERGA, Фонд BGK im. J.K. Steczkowskiego i Фонд PGNiG im. I. Łukasiewicza.

яс