Беларуская Служба

Пракуратура распачала следства па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі Памежнай службай на польска-беларускай мяжы

16.01.2024 17:26
У 2021 годзе памежнікі не пусцілі ў Польшчу групу імігрантаў з Афганістану.
Памежная службаTwitter/@Straz_Graniczna

Ваенны дэпартамент Акруговай пракуратуры ў Варшаве вядзе расследаванне па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі афіцэрамі Памежнай службы на польска-беларускай мяжы каля мясцовасці Уснаж Горны.

У 2021 годзе памежнікі не пусцілі ў Польшчу групу імігрантаў з Афганістану.

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве, пракурор Шыман Банна паведаміў, што вытворчасць была распачатая ў адпаведнасці з рашэннем Акруговага суда ў Саколцы. Пракурор Банна дадаў, што расследаванне было распачата некалькі дзён таму, і на дадзены момант ён не можа даць больш інфармацыі па гэтым пытанні.

Расследаванне датычыць падзеяў 2,5-гадовай даўніны, у першыя месяцы крызісу на польска-беларускай мяжы. Група замежнікаў з Афганістану і Іраку, размясціўшыся лагерам з беларускага боку непасрэдна на мяжы з Польшчай, спрабавала трапіць у Польшчу. Памежная служба не прапусціла. За лагерам стаялі беларускія службы.

яс