Беларуская Служба

У мінулым годзе варшаўскі аэрапорт імя Шапэна прыняў рэкордную колькасць пасажыраў – амаль 18,5 млн

17.01.2024 09:09
Рэкордным днём стаў 11 жніўня, калі галоўная паветраная гавань краіны прыняла амаль 68 тыс. чалавек цягам сутак.
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапэнаshutterstock.com/Novikov Aleksey

У 2023 годзе Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў рэкордную колькасць пасажыраў – 18 млн 499 тыс. 527 чалавек.

Найбольшая лічба пасажыраў была абслужаная ў ліпені – 1 млн 935 тыс. 714 чалавек. Рэкордным днём стаў 11 жніўня, калі галоўная паветраная гавань краіны прыняла амаль 68 тыс. чалавек цягам сутак.

Найбольш папулярнымі напрамкамі авіяпадарожжаў з Варшавы былі Турцыя, Іспанія, Грэцыя і Германія, а гарадамі – Лондан, Анталья, Парыж, Амстэрдам і Франкфурт-на-Майне.

У пяцёрку найбуйнейшых авіякампаній, якія працуюць праз аэрапорт імя Шапэна, па аб'ёме пасажырскіх перавозак уваходзяць LOT, Wizz Air, Enter Air, Lufthansa i Smartwings.

вс