Сейм Польшчы прыняў закон аб бюджэце на 2024 год з дэфіцытам у 184 млрд злотых (амаль 42 млрд еўра).
Выдаткі ў дадзеным бюджэце запланаваныя на ўзроўні 866 млрд злотых (больш за 197 млрд еўра), а даходы – на больш чым 682 млрд злотых (больш за 155 млрд еўра). З гэтых даходаў каля 604 млрд злотых (больш за 137 млрд еўра) плануецца атрымаць у выглядзе падаткаў.
У законе прадугледжаны эканамічны рост на ўзроўні 3% і інфляцыя на ўзроўні 6,6%. У бюджэце таксама ўзяты пад увагу рост заробкаў настаўнікаў на 30%, сродкі на дапамогу для дзяцей 800+, 13-ю і 14-ю пенсіі і рост выдаткаў на абарону на 3%. Акрамя таго, у бюджэце запланавана павелічэнне фінансавання службы аховы здароўя.
Далей закон аб бюджэце будзе накіраваны на подпіс прэзідэнту краіны.
вс