Беларуская Служба

Ілан Маск правядзе ў Польшчы перамовы з прадстаўнікамі польскага ўраду

18.01.2024 16:01
Самалёт Маска прызямліцца ў панядзелак 22 студзеня ў Кракаве.
Elon Musk
Elon MuskShutterstock/Frederic Legrand - COMEO

У панядзелак 22 студзеня вядомы мільярдэр, уладальнік рэсурсу X, заснавальнік кампаній Tesla i SpaceX Ілан Маск прыедзе ў Польшчу. Яго самалёт прызямліцца ў Кракаве.

У аўторак 23 студзеня бізнесмен наведае Музей «Аўшвіц-Біркенаў» – былы нямецкі канцлагер. Візіт Маска арганізоўвае European Jewish Association. Мільярдэр прыме ўдзел у канферэнцыі ў Кракаве, прысвечанай тэме антысемітызму. Паводле ананімных крыніц, паездка Ілана Маска звязаная з абвінавачваннямі ў антысемітызме, якія высоўваюцца ў адрас парталу Х, уладальнікам якога з’яўляецца бізнесмен. Прымаючы ўдзел у канферэнцыі і наведваючы «Аўшвіц-Біркенаў», Маск хоча даць сігнал, што асуджае антысемітызм, зазначае крыніца.

Актуальна вядуцца перамовы паміж офісам мільярдэра і польскім урадам аб сустрэчы Маска з прадстаўнікамі Кабінету міністраў Польшчы. Хутчэй за ўсё з бізнесменам сустрэнецца міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі.

вс