Беларуская Служба

У Польшчы ў мінулым годзе колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў з электрычным рухавіком вырасла на 52%

18.01.2024 18:30
У Польшчы расце таксама лічба электрычных скутараў і матацыклаў.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneShutterstock

У Польшчы ў мінулым годзе было зарэгістравана больш за 57 тыс. легкавых аўтамабіляў і фургонаў з электрычным рухавіком. У параўнанні з 2022 годам іх колькасць вырасла на 23 тыс. 651 аўтамабіль альбо на 52%.

На канец снежня 2023 года ў Польшчы было 98 тыс. 348 аўтамабіляў з электрычным рухавіком, у тым ліку 51 тыс. 211 – цалкам электрычных аўто, 47 тыс. 137 гібрыдных аўтамабіляў і 5 тыс. 880 – грузавых аўтамабіляў і фургонаў.

У Польшчы расце таксама лічба электрычных скутараў і матацыклаў. Так, у канцы 2023 года іх колькасць склала 19 тыс. 526 адзінак.

Колькасць электробусаў у Польшчы на канец мінулага году – 1 тыс. 179 адзінак.

вс