Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны стварыў групу па расследаванні дзейнасці Смаленскай падкамісіі Мацярэвіча

19.01.2024 16:53
Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў, што група, якая будзе ацэньваць дзейнасць падкамісіі, складаецца з экспертаў і што палітыкаў у яе шэрагах няма.
   -
Кіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Piotr Nowak

Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў, што трэба ацаніць амаль васьмігадовую дзейнасць падкамісіі пад кіраўніцтвам Антонія Мацярэвіча.

- Мы будзем правяраць як працавала падкамісія, не будзем даследаваць прычыны смаленскай авіякатастрофы, бо гэта ўжо было зроблена гадамі раней камісіяй міністра Мілера. Неабходна падрыхтаваць шмат аналізаў для справядлівай ацэнкі таго, чым займалася гэтая падкамісія, навошта і з якой мэтай яна гэта рабіла. Мы таксама хочам паказаць колькі польскі падаткаплатнік заплаціў за дзейнасць гэтай падкамісіі на працягу васьмі гадоў.

Паводле папярэдніх ацэнак падкамісія Мацярэвіча за восем гадоў дзейнасці выдаткавала больш за 30 мільёнаў злотых ($5 млн). Канчатковая справаздача аб выніках працы так і не была падрыхтаваная.

Смаленская падкамісія была створана ў 2016 годзе тагачасным міністрам нацыянальнай абароны Антонія Мацярэвічам. Правыя сілы не пагаджаліся з вынікамі следства прычын авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 г., якое вызначыла, што гэта быў выпадак.

яс