З нагоды Дня бабулі, які адзначаецца ў Польшчы 21 студзеня, і Дня дзядулі, які прыпадае на 22 студзеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда пажадалі ім поспеху і здароўя, а таксама сямейнага цяпла.
Прэзідэнцкая пара дзякавала старэйшаму пакаленню за дабрыню, якой бабулі і дзядулі пастаянна дзеляцца са сваімі блізкімі.
Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда падкрэслілі клопат пра ўнукаў і праўнукаў, адданасць турбоце пра самых малых, а таксама падтрымку, абарону і суправаджэнне ў дарослым жыцці, вылучыўшы каштоўнасць мудрасці, якая вынікае з жыццёвага вопыту бабуль і дзядуляў.
«Ад усяго сэрца дзякуем вам за светлую ўсмешку і добрыя словы, а таксама за дабрыню і разуменне», – гаворыцца ў пажаданні прэзідэнцкай пары Польшчы.
iar/ez