Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказалі задавальненне тым, што ваенныя вучэнні НАТА пройдуць таксама ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Аб гэтым заявіў польскі лідар, які знаходзіцца ў Вільні з нагоды адзначэння 161-й гадавіны Студзеньскага паўстання.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў манеўры Паўночнаатлантычнага альянсу маюць на мэце паказаць адзінства краінаў блока:
-Всоь тут, у нашай частцы Еўропы, пройдуць буйныя манеўры Альянсу, якія дэманструюць нашу гатовасць, нашу падрыхтаванасць да адпору магчымай агрэсіі, а таксама ўзровень заангажаванасці саюзнікаў у нашай частцы Еўропы, прысутнасць НАТО ў нашай частцы Еўропы, а таксама хуткасць рэагавання, хуткасць дзеянняў сіл Альянсу, над чым мы так інтэнсіўна працавалі ў апошнія гады».
Нагадаем, сёлетнія вучэнні НАТА Steadfast Defender працягнуцца да траўня, а ў іх будуць задзейнічаны 90 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны НАТА і Швецыі, больш за 50 караблёў, больш за 80 знішчальнікаў, верталётаў і беспілотнікаў, а таксама не менш за 1100 баявых машын, у тым ліку, 133 танкі і 533 БМП. Манеўры, у тым ліку, закрануць Польшчу, краіны Балтыі і ФРГ.
iar/ez