Беларуская Служба

Прадухілена кантрабанда амаль 400 тысяч пачкаў нелегальных беларускіх цыгарэт

13.02.2024 08:15
41-гадовы беларус-кіроўца затрыманы.
Літоўскі грузавік з кантрабандай быў спынены службамі для праверкі пад Сувалкаміфота: Podlaska KAS

Падляшская нацыянальная падатковая ўправа прадухіліла кантрабанду амаль 400 тысяч пачкаў нелегальных беларускіх цыгарэт. Літоўскі грузавік з кантрабандай быў спынены службамі для праверкі пад Сувалкамі. 41-гадовы беларус-кіроўца затрыманы.

Згодна з дакументамі, у прычэпе знаходзіліся элементы драўляных дамоў. Замест заяўленага тавару грузавік перавозіў спецыяльна падрыхтаваныя драўляныя канструкцыі, начыненыя цыгарэтамі.

Гэта самы вялікі транспарт нелегальных цыгарэт, перахоплены супрацоўнікамі ў гэтым годзе ў рэгіёне. Разгрузка і дакладны падлік кантрабанды занялі амаль суткі. Усяго ў грузавіку былі знойдзены каля 400 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Мацей Чарнецкі дадаў, што ў дачыненні да кіроўцы грузавіка распачата расследаванне пад наглядам раённай пракуратуры ў Сувалках. Па хадайніцтве пракуратуры мужчына часова арыштаваны на 3 месяцы. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Калі б цыгарэты прадаваліся нелегальна, дзяржаўны бюджэт страціў бы больш за 10 мільёнаў злотых.

ав

Службы канфіскавалі больш за 37 мільёнаў штук безакцызных цыгарэт

03.11.2023 08:02
Нелегальны тавар трапіў у Польшчу, хутчэй за ўсё, з Дубаю.

На мяжы палякі спынілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на 3 млн 590 тыс. еўра (ВІДЭА)

29.12.2023 10:31
Кантрабанду ўдалося выкрыць дзякуючы выкарыстанню рэнтген-сканера.