Беларуская Служба

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска Ліза памерла

01.03.2024 14:39
Непасрэднай прычынай смерці Лізы стала смерць галаўнога мозгу.
Ілюстрацыя Фота: Thaiview/Shutterstock

У варшаўская лякарні памерла 25-гадовая беларуска Ліза, якую згвалтаваў і спрабаваў задушыць юнак у цэнтры польскай сталіцы, – паведамляе партал Onet, спасылаючыся на прэс-сакратара Варшаўскага медычнага ўніверсітэту Барбару Мяткоўску.

Пасля нападзення дзяўчына знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыйным аддзяленні лякарні. Яна была без прытомнасці і на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Нягледзячы на ўсе намаганні польскіх лекараў, Ліза памерла 1 сакавіка.

«Нам вельмі шкада. Абставіны трагічныя, інфармацыя трагічная. Лекары зрабілі ўсё, што было ў іх сілах, – заявіла прэс-сакратара Варшаўскага медычнага універсітэту Барбару Мяткоўску, удакладніўшы, што непасрэднай прычынай смерці Лізы стала смерць галаўнога мозгу.

Затрыманы па падазрэнні ў нападзенні на дзяўчыну жыхар Варшавы знаходзіцца пад вартай. Раней яму прад'явілі падазрэнне ў замаху на забойства, спалучанае з згвалтаваннем і разбоем. Раней мужчына быў судзімы за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж.

Нагадаем, на Лізу мужчына напаў у ноч з 24 на 25 лютага ў цэнтры Варшавы. Юнак прыставіў нож да горла ахвяры, згвалтаваў і спрабаваў задушыць дзяўчыну. Вартаўнік будынка знайшоў дзяўчыну без прытомнасці на лесвічнай клетцы. Падазраванага затрымалі ў той жа дзень – ім аказаўся 23-гадовы варшавянін.

эж