Беларуская Служба

Службы бяспекі перахапілі вялікія сумы, прызначаныя на шпіёнскую дзейнасць Расіі

28.03.2024 18:33
У выніку расследавання было выяўлена, што грошы прызначаліся на арганізацыю прарасійскіх медыйных кампаній у краінах Еўрасаюза.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

«Агенцтва ўнутранай бяспекі праводзіць мерапрыемствы ў рамках расследавання шпіёнскай дзейнасці на карысць Расіі супраць дзяржаў і органаў Еўрапейскага Саюза, – паведаміў Яцэк Дабжынскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

У сераду супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі правялі ператрусы ў Варшаве і Тыхах.

Як чытаем у афіцыйным паведамленні агенцтва, «забяспечана 48,5 тысяч еўра і 36 тысяч долараў».

У выніку расследавання, якое польскія спецслужбы праводзілі ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі, у прыватнасці з Чэхіяй, было выяўлена, што грошы прызначаліся на арганізацыю прарасійскіх ініцыятыў і медыйных кампаній у краінах Еўрасаюза. Іх мэтай было, у тым ліку, паслабленне пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне, дыскрэдытацыя Украіны і іміджу органаў ЕС.

Для дасягнення вышэйзгаданага прыхільнікамі Крамля быў запушчаны міжнародны інтэрнэт-партал voice-of-europe.eu, дзе публікуюцца артыкулы, заявы, каментары і інтэрв'ю з прадузятай, прарасійскай афарбоўкай, датычныя бягучай міжнароднай сітуацыі, у тым ліку вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны.

яс/паводле Dorzeczy