Беларуская Служба

Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё

20.06.2024 11:13
Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.
Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыёкрыніца: Polskie Radio, X

Польскае радыё стала аб’ектам расійскіх маніпуляцый, гаворыцца ў справаздачы групы Еўрасаюза, якая займаецца крамлёўскай дэзынфармацыяй. Сайт Польскага радыё быў кланаваны па прынцыпу двайніка. Ён заключаецца ў стварэнні фальшывага сайту, які выдаецца за сапраўдны. Адрас рэсурсу часам адрозніваецца толькі адной літарай – лагатып застаецца тым жа, як і выгляд старонкі.

Так стала і з сайтам Польскага радыё. Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.

Сайт быў створаны ў красавіку. Эксперты Еўрасаюза прывялі загалоўкі артыкулаў, якія там з'явіліся. Адзін з іх – «Непрыемная праўда: ЕС справіцца і без Польшчы», другі – «Украіна застанецца па-за ЕС».

Перад выбарамі ў Еўрапарламент такім метадам у студзені-маі быў скапіяваны сайт польскага штотыднёвіка Polityka, а з заходніх СМІ – Die Welt, Le Point, Le Parisien, La Stampa і La Repubblica.

вс