Беларуская Служба

Дональд Туск абяцае расправіцца з гандлярамі фентанілам

25.06.2024 14:01
Сёння польская паліцыя паведаміла пра затрыманне некалькіх чалавек, у тым ліку чалавека па мянушцы «Дух», які распаўсюджваў гэтую субстанцыю ў Журоміне. 
Дональд Туск PAP/Rafał Guz

Дональд Туск абяцае расправіцца з гандлярамі наркотыкамі. Сёння польская паліцыя паведаміла пра затрыманне некалькіх чалавек, у тым ліку чалавека па мянушцы «Дух», які распаўсюджваў гэтую субстанцыю ў Журоміне. – Мы іх знойдзем, – заяўляе кіраўнік урада ў апублікаваным у сацсетках відэа.

-Фентаніл, Журомін, Дух – гэта словы сімвалы фентанілу, які забівае ва ўсім свеце, а цяпер і ў Польшчы. Калі 10 дзён таму я папрасіў сустрэцца генеральнага пракурора, міністра здароўя, кіраўнікоў паліцыі, то ў мяне быў толькі адзін пасыл: вы павінны іх знайсці.

Дональд Туск анансаваў далейшыя эфектыўныя дзеянні супраць наркабізнесу.
Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення паліцыі Мазавецкага ваяводства ў Радаме Катажына Кухарска пацвердзіла арышты. Яна адзначыла, што дзейнасць у гэтым пытанні яшчэ працягваецца. Затрыманні адбыліся і ў Люблінскім ваяводстве. Функцыянеры канфіскавалі каля 300 пластыраў з фентанілам.

Фентаніл – моцнае абязбольвальнае і наркатычнае рэчыва. Ён у 50 разоў мацнейшы за гераін. У Польшчы на дадзены момант пацверджаныя чатыры смерці, звязаныя з фентанілам – тры ў Журоміне і адна ў Познані.

ав