Беларуская Служба

Варшаўскі ўніверсітэт - найлепшы польскі дзяржаўны ўніверсітэт

26.06.2024 17:07
Варшаўскі ўніверсітэт заняў першае месца ў 25-м рэйтынгу ўніверсітэтаў Perspektywy 2024.
  .
Бібліятэка Варшаўскага універсітэта. Ілюстрацыйнае фотаShutterstock

Адразу за ім ідзе Ягелонскі ўніверсітэт, а на 3-м месцы - Варшаўскі палітэхнічны ўніверсітэт. Сярод недзяржаўных універсітэтаў перамагла Акадэмія імя Лявона Козьміньскага ў Варшаве.

Апублікаваны ў сераду спіс быў падрыхтаваны Адукацыйным фондам “Перспектывы” пад кіраўніцтвам журы на чале з праф. Міхалам Клейбэрам. Спіс уключае чатыры рэйтынгі: рэйтынг акадэмічных універсітэтаў, рэйтынг прыватных універсітэтаў, дзяржаўных акадэмій сацыяльных навук і прафесійных вучылішчаў, і рэйтынг напрамкаў навучання.

«Ад самага пачатку, гэта значыць з 2000 года, Рэйтынг універсітэтаў Perspektywy быў адрасаваны ў першую чаргу абітурыентам, якім мы хочам дапамагчы ў выбары спецыяльнасці і ўніверсітэта», — піша Фонд.

Як тлумачыцца, у Рэйтынг акадэмічных універсітэтаў Perspektywy 2024 увайшлі польскія акадэмічныя ўніверсітэты (дзяржаўныя і прыватныя), якія маюць права прысваення ступені доктара навук хаця б па адной навуковай дысцыпліне і маюць не менш за 200 студэнтаў дзённай формы навучання. Улічваліся ВНУ, якія мелі не менш за два выпускі выпускнікоў.

Рэйтынг уключаў 31 паказчык, згрупаваны па 7 крытэрыях: прэстыжнасць, выпускнікі на рынку працы, навуковы патэнцыял, навуковая эфектыўнасць, інавацыі, умовы адукацыі, інтэрнацыяналізацыя.

Лепшай акадэмічнай установай прызнаны Варшаўскі ўніверсітэт, за ім ідзе Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. П'едэстал гонару занялі Варшаўскі палітэхнічны ўніверсітэт і Універсітэт навукі і тэхнікі імя Станіслаў Сташыца ў Кракаве заняў чацвёртае месца.

Журы таксама прысудзіла спецыяльную ўзнагароду AWANS 2024 універсітэту, які здзейсніў самы эфектны скачок на вяршыню рэйтынгу акадэмічных універсітэтаў. Гэтую ўзнагароду атрымаў Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку, які перамясціўся з 20-га месца ў леташнім рэйтынгу на 12-е месца ў рэйтынгу 2024 года.

РАР/юл