Беларуская Служба

Ільхам Аліеў распусціў парламент і прызначыў датэрміновыя выбары

29.06.2024 08:59
Нядаўна ў Азербайджане прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, якія ўпэўнена выйграў Аліеў. 
Baku
Baku shutterstock/saiko3p

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў пазачарговыя парламенцкія выбары на 1 верасня і распусціў Мілі Меджліс (парламент).

Рашэнне пра роспуск парламента было прынятае 20 чэрвеня на пасяджэнні кіроўнай партыі «Ені Азербайджан» (Новы Азербайджан), пасля чаго дэпутаты ініцыявалі адпаведны зварот да Аліева.

Разам з тым за правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў прагаласавалі 105 дэпутатаў, адзін выказаўся супраць.

Нядаўна ў Азербайджане прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, якія ўпэўнена выйграў Аліеў. Ён кіруе краінай з 2003 года.

вс