Беларуская Служба

Праграму навучання ў 4-8 класах польскіх школ значна скарацілі

28.06.2024 18:24
Уведзеныя таксама іншыя змены.
Ілюстрацыйны здымакCL-Medien / Shutterstock

Міністр адукацыі Барбара Навацка падпісала праект пастановы аб скарачэнні асноўнага навучальнага плана. З 1 верасня ў 4-8 класах аб'ём зместу навучання скарачаецца на 20%. Праекты таксама прадугледжваюць змяненне навучальных праграм у сярэдніх школах.

У Міністэрстве адукацыі змяненні тлумачаць неабходнасцю больш спакойна і грунтоўна прайсці праграму. Змены закрануць праграму па 18 прадметам у пачатковай і сярэдняй школе. У 4-8 класах пачатковай школы вучні будуць інакш вывучаюць наступныя прадметы: польскую мову, сучасную замежную мову, мову нацыянальнай меншасці, гісторыю, грамадазнаўства, матэматыку, біялогію, хімію, геаграфію, фізіку і інфарматыку.

У ліцэях і тэхнікумах змены датычаць, акрамя вышэй названых, праграмы па гісторыі і сучаснасці, гісторыі музыкі і гісторыі мастацтва. Навучэнцы прафесійных вучылішчаў таксама будуць атрымаюць скарочаную праграму.

Акрамя таго, у навучальны план быў унесены шэраг больш дробных зменаў.

У Мінадукацыі завяраюць, што ў выніку новаўвядзенняў з наступнага навучальнага года, не будзе неабходнасці мяняць падручнікі. Выдавецтвы будуць абавязаны паінфармаваць настаўнікаў, якія звесткі выходзяць за рамкі скарочанай асноўнай праграмы.

IAR/нг