Беларуская Служба

Варшава рыхтуецца да пачатку 31-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі

30.06.2024 10:02
У рамках Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Арганы Архікатэдры» кожную нядзелю з 7 ліпеня па 22 верасня ў архікатэдры св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве сыграюць віртуозы з усяго свету.
Ілюстрацыйны здымакFundacja muzyki sakralnej/https://kapitula.org/

31-ы Міжнародны фестываль арганнай музыкі +Арганы архікатэдры+ быў заснаваны ў 1994 годзе па ініцыятыве мастацкага кіраўніка фестывалю польскага арганіста Пшэмыслава Капітулы. Ён лічыцца адным з найважнейшых арганных фестываляў у Еўропе. Сёлета імпрэза працягнецца да 22 верасня, паведамляе РАР.

Канцэрты пачнуцца 7 ліпеня і будуць працягвацца да 22 верасня. Кожную нядзелю ў 16.00 у базіліцы св. Яна Хрысціцеля. Механічны 60-галасны арган на хорах сабора быў пабудаваны ў 1987 годзе нямецкай кампаніяй Eule.

Сёлетняя праграма будзе ўключаць шмат барочнай і рамантычнай музыкі, у тым ліку: Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Мечыслава Суржынскага і Фрыдэрыка Шапэна. Выканаўцы - віртуозныя арганісты з усяго свету.

У нядзелю 7 ліпеня а 16.00 на канцэрце адкрыцця фестывалю выступіць італьянскі піяніст і кампазітар Джампаола дэ Роза. Падчас канцэрту адбудзецца таксама ўручэнне Сярэбранай дудкі — узнагароды старшыні Канферэнцыі Епіскапату Польшчы арцыбіскупа Тадэвуша Войдзі. У гэтым годзе яе атрымае праф. Мечыслаў Тулея – выхавацель многіх пакаленняў арганістаў у Кракаўскай архідыяцэзіі на працягу больш за 50 гадоў. Ён супрацоўнічаў, між іншым: з аркестрам і хорам Польскага радыё і тэлебачання ў Кракаве, Кракаўскай філармоніяй, Capella Cracoviensis, а таксама хорамі Organum і Marian. Выступаў, між іншым, у Германіі, Італіі, Іспаніі і Англіі.

У наступныя нядзелі выступяць: Хесус Сампедра (Іспанія), Станіслаў Сурын (Славакія), Джавана Трыкарыка (Італія), Сільвіо Чэлегін (Італія), Пшэмыслаў Капітула (Польшча), Франчэска Банджорна (Італія), Джулія Біягеці (Італія), Юзэф Катовіч (Польшча), Тоні Пусінен (Фінляндыя) і Марыё Чыферы (Італія).

У фестывалі возьме ўдзел таксама хор Chór Concordia і Галіна Казіміроўская з Вольнай Беларусі. 

PAP/юл