Беларуская Служба

Хваля афрыканскай спёкі дайшла да Польшчы

30.06.2024 11:03
У нядзелю тэмпература паветра па ўсё краіне прагрэецца да 35 градусаў.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Szymon Pulcyn

Магчыма, гэта адзін з самых гарачых дзён у годзе. Тэрмометры сёння могуць паказаць да 35 градусаў цяпла. Інстытут метэаралогіі выдаў папярэджанне аб спякоце першай і другой ступені практычна для ўсёй краіны.

Медыкі рэкамендуюць падчас найбольшай спякоты заставацца дома. Таксама трэба папаўняць вадкасці ў арганізме, нагадвае лекар з Кракава Марыя Чарнабільская.

- Трэба насіць свабодную вопратку, берагчы галаву, тут дапаможа капялюш ці хустка, заставацца ў ценю. Як можаце, вазьміце халодны душ. У самыя спякотныя часы, лепш заставацца ў хаце, пазбягайце таксама фізічных практыкаванняў.

Прафесар Роберт Галанзкоўскі, былы кіраўнік службы хуткай дапамогі, раіць у інтэрв'ю IAR берагчы сябе ад спёкі і, па магчымасці, не выходзіць з дому падчас найбольшага сонечнага святла, ад 10.00 да 16.00, або заставацца ў цені.

- Пазбягайце кантакту з сонцам у час найбольшай спякоты, піце шмат вады, пачынайце жыць або раніцай, або пад вечарам. Асабліва гэта важна для старэйшых людзей і дзяцей. Спякота можа быць вельмі небяспечнай.

Прафесар Галанзкоўскі папярэджвае, што падчас гарачага надвор'я вельмі лёгка абязводзіцца, што можа прывесці да страты прытомнасці. Высокія тэмпературы могуць быць небяспечныя, асабліва для хранічна хворых людзей і маленькіх дзяцей.

Сіноптыкі папярэджваюць, што з захаду да Польшчы набліжаюцца моцныя навальніцы з градам.

ПР/юл