Беларуская Служба

Канцлер Германіі Шольц у Варшаве: Памяць і пераасэнсаванне гісторыі ніколі не скончыцца

02.07.2024 12:14
Нямецкі ўрад не мяняе пазіцыі ў справе ваенных рэпарацый, але гатовы кампэнсаваць страты пацярпелым.
-
Прэм’ер-міністар Дональд Туск і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у ВаршавеPAP/Marcin Obara

Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў у Варшаве, што памяць і пераасэнсаванне гісторыі ніколі не скончацца. «Германія ўсведамляе сваю адказнасць за Другую сусветную вайну», — дадаў палітык.

Олаф Шольц заявіў, што ўрады Польшчы і Нямеччыны вядуць размовы аб кампенсацыі для жывых ахвярам нацыстаў і спадзяецца, што пагадненне будзе дасягнутае.

Канцлер Нямеччыны заявіў, што пазіцыя нямецкага ўраду ў пытанні ваенных рэпарацый не зменяецца, чаго патрабаваў ад Берліна папярэдні польскі ўрад, пры гэтым ёсць  жаданне кампэнсаваць страты жывым пацярпелым. Паводле ацэнак, іх каля 40 тысяч чалавек.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Германія гатова ўзяць на сябе адказнасць за знешнія межы ЕС.

«Германія гатовая разам з іншымі краінамі ўзяць на сябе адказнасць за знешнія межы Еўрасаюза», - заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск пасля польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый.

Кіраўнік урада нагадаў, што праект «Усходні шчыт» будзе рэалізавацца сумесна з краінамі Балтыі - гэта інфраструктурны праект, накіраваны на ўмацаванне бяспекі еўрапейскай мяжы. «Я не сумняваюся, што гэта таксама ў інтарэсах нямецкай дзяржавы, каб гэтая мяжа ахоўвалася эфектыўна», — дадаў кіраўнік польскага ўрада. Прэм'ер-міністр таксама сказаў, што ў пытаннях бяспекі Польшча і Германія таксама будуць супрацоўнічаць у стварэнні агульнага шчыта для абароны еўрапейскага неба.

Польскі прэм'ер таксама выказаў задавальненне з вяртання да фармату міжурадавых кансультацый з Германіяй.

«Нашым намерам было надаць новы імпульс польска-нямецкім адносінам. У гэты час ні ў каго не павінна ўзнікаць сумневаў, што супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі надзвычай важнае. Я рады, што мы змаглі сустрэцца ў гэтым уражлівым палітычным фармаце міжурадавых кансультацый і Гэта першая такая сустрэча за шмат гадоў», — сказаў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

ПР/юл