Сёлета ў чэрвені палякі зарэгістравалі рэкордную колькасць легкавых аўтамабіляў – 50 тыс. 217 адзінак. Гэта на 20,77% больш чым годам раней і на 15,05% больш чым у маі бягучага года.
71,5% зарэгістраваных машын – гэта службовыя аўтамабілі, купленыя фірмамі альбо ІП, а 28,5% – прыватнымі асобамі. Статыстычныя дадзеныя агучыў Інстытут даследавання аўтамабільнага рынку Samar.
З усіх набытых аўто 7 тыс. 626 машын – гэта аўтамабілі маркі Toyota. На другім месцы – Škoda (4 тыс. 750), а на трэцім – Volkswagen (3 тыс. 704).
Найбольш папулярнай мадэллю ў Польшчы з’яўляецца Toyota Corolla (13 тыс. 955 экзэмпляраў, прададзеных у чэрвені). На другім месцы Škoda Octavia (11 тыс. 313), а на трэцім – Toyota Yaris Cross (8 тыс. 38). Апошнюю мадэль набывалі пераважна індывідуальныя пакупнікі.
вс