Беларуская Служба

Амаль 8 мільёнаў праверак цвярозасці кіроўцаў правялі сёлета паліцыянты ў Польшчы

06.07.2024 11:02
Паводле дадзеных польскай паліцыі, у першым паўгоддзі былі затрыманыя больш за 43 тысячы нецвярозых кіроўцаў.
 8
Амаль 8 мільёнаў праверак цвярозасці кіроўцаў правялі сёлета паліцыянты ў Польшчы twitter.com/Policja_KSP

З пачатку года паліцыянты ў Польшчы правялі амаль 8 мільёнаў праверак цвярозасці кіроўцаў. Гэта на 581 тысячу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Функцыянеры сцвярджаюць, што ўзмацненне кантролю прывяло да зніжэння колькасці ДТЗ па віне нецвярозых кіроўцаў.

Падчас вакацыяў супрацоўнікі паліцыі ў розных рэгіёнах краіны праводзяць узмоцненыя праверкі кіроўцаў. Напрыклад, у чацвер на дарогах Вялікапольшчы з самай раніцы яны праводзілі мерапрыемствы ў рамках кампаніі «Цвярозасць».

Амаль 300 паліцыянтаў за 2 гадзіны правялі 21 тысячу праверак на цвярозасць, выявіўшы 60 кіроўцаў пад уздзеяннем алкаголю.

Паводле дадзеных польскай паліцыі, у першым паўгоддзі былі затрыманыя больш за 43 тысячы нецвярозых кіроўцаў.

IAR/аз