Спробаў нелегальнага пераходу мяжы на Падляшшы менш, чым месяц таму. Аднак дзеянні мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Польшчу, сталі яшчэ больш агрэсіўнымі. Гэтую інфармацыю пацвярджае маёр Катажына Здановіч з прэс-службы групы Падляскага аддзелу памежнай варты.
Змяншэнне колькасці спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы маёр Здановіч звязвае з увядзеннем так званай буфернай зоны. У зону асаблівага нагляду старонніх не пускаюць, маніторынг тэрыторыі ўзмоцнены, а жыхароў просяць паведамляць службам аб падазроных асобах, якіх яны заўважаць. Маёр Катажына Здановіч таксама пацвярджае, што нелегальныя мігранты па-ранейшаму паводзяць сябе агрэсіўна ў адносінах да памежнікаў і вынаходзяць новыя спосабы пераследу супрацоўнікаў.
«Яны кідаюць шкло і страляюць з рагатак металічнымі шарыкамі», – кажа прэс-сакратар Падляшскай памежнай варты. За арганізацыю такіх мерапрыемстваў на польска-беларускай мяжы адказваюць беларускія і расійскія службы. Як падкрэсліваюць вайсковыя эксперты, гэта элемент гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць краін НАТА.
яс/IAR