Беларуская Служба

Сітуацыя на польскім рынку працы выдатная, нягледзячы на невялікі рост беспрацоўя ў ліпені

26.08.2024 11:02
Ніжэйшы ўзровень беспрацоўя ў ліпені апошні раз фіксаваўся ў 1990 годзе.
 .
Ілюстрацыйная выява.Shutterstock/Firma V

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у папярэднім месяцы беспрацоўе складала 5%, а ў чэрвені — 4,9%. Падобныя прагнозы раней паведаміла Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Меншы ўзровень беспрацоўя ў ліпені апошні раз фіксаваўся ў 1990 годзе.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў канцы ліпеня на ўліку ў службах па працаўладкаванні было больш за 765 тысяч беспрацоўных (месцам раней – крыху больш за 762 тысячы).
Польшча застаецца краінай, дзе фіксуецца адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў Еўрасаюзе.

Узровень беспрацоўя ў чэрвені, разлічаны паводле правіл, прынятых Еўрастатам, склаў 3 адсоткі ў параўнанні з 6 адсоткамі ў ЕС (6,5% у еўразоне). Такім чынам, Польшча заняла другое месца паводле самага нізкага ўзроўню беспрацоўя ў ЕС пасля Чэхіі (2,7 працэнта).

IAR/нг