Беларуская Служба

Упраўленне па абароне спажыўцоў праверыць, ці не выкарыстоўваюць прадпрымальнікі паводкі для штучнага завышэння цэнаў

18.09.2024 17:45
Трагедыя пацярпелых можа выклікаць у некаторых людзей спакусу скарыстацца сітуацыяй у сваіх інтарэсах.
        -
Упраўленне па пытаннях канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў - лагатыпAutorstwa Nieznany - Urząd Ochrony Konkurencji i Konsumentów, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40917013

Упраўленне па пытаннях канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў правярае, ці не выкарыстоўваюць прадпрымальнікі паводкі для штучнага завышэння цэнаў. Старшыня ўпраўлення Томаш Хрустны сказаў, што трагедыя пацярпелых можа выклікаць у некаторых людзей спакусу скарыстацца сітуацыяй у сваіх інтарэсах.



Таму Упраўленне па пытаннях канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў і Гандлёвая інспекцыя правераць, ці няма цэнавай змовы або злоўжывання дамінуючым становішчам. Гаворка ідзе пра дзеянні, якія прывялі б да росту коштаў на самыя неабходныя прадукты і будаўнічыя матэрыялы, неабходныя для рамонту і адбудовы падтопленых будынкаў.

Томаш Хрустны нагадаў, што несумленным прадпрымальнікам пагражае штраф да 10 працэнтаў гадавога абароту.

IAR/аз