Згодна з планам, будаўніцтва фартыфікацыйных элементаў «Усходняга шчыта» павінна было пачацца ў 2025 годзе, але работы можна будзе пачаць яшчэ ў бягучым годзе, паведаміў віцэ-прэм’ер кіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, падчас наведвання палігона ў Ожышу (Orzysz), дзе адбыліся выпрабаванні элементаў сістэмы.
«Узвядзенне фартыфікацыйных элементаў, як планавалася, павінна было пачацца ў 2025 годзе, але аказваецца, што гэта можна будзе зрабіць раней, то бок яшчэ ў 2024 годзе» - паведаміў міністр.
Ён дадаў, што «ў першую чаргу на вызначаных участках усходняй мяжы Польшчы будуць пабудаваны ўмацаванні і склады для прыёму тэхнікі».
PAP/аз