39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр учора ва ўзросце 100 гадоў. Палітык займаў найвышэйшую пасаду ў ЗША з 1977 па 1981 год.
Перш чым прыйшоў у палітыку Джымі Картэр быў плантатарам і лейтэнантам ВМС ЗША. Тэрмін яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў адзначаны як поспехамі, так і цяжкасцямі.
Найбольш важнымі дасягненнямі былі Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1978 года паміж Ізраілем і Егіптам, якія прынеслі стабільнасць на Блізкі Усход.
У 2002 годзе Джымі Картэр атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за працу па вырашэнні міжнародных канфліктаў і прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека. Ён быў адзіным былым амерыканскім прэзідэнтам, які дажыў да 100 гадоў.
IAR/аз