Беларуская Служба

У Польшчы даражэй, чым год таму - Галоўнае статыстычнае ўпраўленне

31.10.2024 13:01
На думку экспертаў, тэндэнцыя да росту інфляцыі не скончыцца хутка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў кастрычніку выраслі за год на 5 працэнтаў, пра гэта сведчыць хуткая ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы. У верасні інфляцыя склала 4,9 працэнта.



Дырэктар дэпартамента эканамічнага аналізу Santander Bank Polska Пётр Бельскі(Piotr Bielski) сказаў, што сённяшнія паказчыкі больш-менш адпавядаюць чаканням рынку:

- Павысіліся цэны прадуктаў харчавання і энергіі. Агулам варта звярнуць увагу, што інфляцыя паказвае тэндэнцыю да росту.

На думку эксперта, тэндэнцыя да росту інфляцыі не скончыцца хутка.

- У лістападзе можна чакаць невялікага падзення інфляцыі, але ўжо ў наступных месяцах яна будзе паступова павышацца. Толькі ў сакавіку можна спадзявацца ейнага піку. Узровень інфляцыі будзе залежаць таксама ад рашэнняў ураду па справе коштаў энергіі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе поўныя дадзеныя аб кастрычніцкай інфляцыі ў сярэдзіне лістапада.

IAR/аз

Дэмаграфія нанясе балючы ўдар па рынку працы ў Польшчы

17.10.2024 10:01
Пры захаванні цяперашняга пенсійнага ўзросту 3,8 мільёна працаўнікоў пакінуць польскі рынак працы да 2035 года - Польскі эканамічны інстытут.

Бізнесу ў Польшчы патрэбныя мігранты

17.10.2024 13:01
Эканоміцы патрэбная падтрымка ў выглядзе кваліфікаванай і некваліфікаванай рабочай сілы з-за мяжы, пераконваюць адмыслоўцы.