Беларуская Служба

У лістападзе былыя польскія каралеўскія рэзідэнцыі можна будзе наведаць задарма

03.11.2024 17:52
Культурная акцыя пад назвай «Бясплатны лістапад» праходзіць 13-ы раз.
   -
Палац у варшаўскім палацава-паркавым комплексе «Каралеўскія Лазенкі»adamsky1973/Shutterstock

У лістападзе былыя польскія каралеўскія рэзідэнцыі можна будзе наведаць задарма. Культурная акцыя пад назвай «Бясплатны лістапад» праходзіць 13-ы раз.

Для бясплатнага наведвання адкрытыя варшаўскія Музей «Каралеўскія Лазенкі», Музей палаца караля Яна ІІІ Сабескага ў Вілянаве і кракаўскі Каралеўскі замак «Вавэль». Дырэктар музею «Каралеўскія Лазенкі» Мар’яна Атмяноўска расказала, што ўстанова падрыхтавала для наведвальнікаў.

  • У лістападзе, у прыватнасці, мы падрыхтавалі шмат тэматычных экскурсій, а таксама майстар-класы габеленавай вышыўкі. Пры дапамозе нашых майстроў удзельнікі заняткаў змогуць вышыць выяву амфітэатру ў «Каралеўскіх Лазенках».

Падрабязнасці «Бясплатнага Лістападу» апублікаваныя на сайтах устаноў культуры, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве.

вс