Беларуская Служба

3500 удзельнікаў і 31 дэбата – апоўдні ў Варшаве распачаўся трохдзённы «współKongres Kultury»

07.11.2024 17:31
Праграму мерапрыемства стваралі дзеячы культуры з усёй краіны. 
Рафал ТшаскоўскіPAP/Leszek Szymański

3500 удзельнікаў і 31 дэбата – апоўдні ў Варшаве распачаўся трохдзённы «współKongres Kultury» (у літаральным перакладзе Сукангрэс культуры). Сярод тэм - абарона культурных каштоўнасцяў у часы вайны і крызісу, фінансаванне і прасоўванне культуры, а таксама пагрозы штучнага інтэлекту.

Праграму мерапрыемства стваралі дзеячы культуры з усёй краіны. Было заяўлена 20 панэльных дэбат, адабраных шляхам галасавання зарэгістраваных удзельнікаў. Акрамя дыскусій і абмеркавання праблем, мерапрыемства дасць магчымасць сабраць рэкамендацыі. Будзе створана «дарожная карта», якая змяшчае высновы з дзевяці тэматычных блокаў, якія ахопліваюць ключавыя выклікі для развіцця польскай культуры: ад глабальных, такіх як палярызацыя, праз сістэмныя, як умовы працы творцаў ці сістэма адукацыі, да матэрыяльных, такіх як фінансаванне і заканадаўства.

Культура павінна быць незалежнай – заявіў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі на адкрыцці мерапрыемства. Рафал Тшаскоўскі падкрэсліў, што заўсёды стараўся, каб культура ў Варшаве была цалкам адкрытай, разнастайнай і талерантнай:

- Культура павінна быць месцам дыялогу. Культура павінна ўтрымліваць неадназначныя элементы, яна павінна падштурхоўваць да мыслення, а не замацоўваць нашыя перакананні. Я не ведаю ніякай вялікая інвестыцыі ў культуру, у важныя спектаклі, музыку, у архітэктуру, якая б не выклікала эмоцыі і спрэчак. У гэтым жа і справа.

У кангрэсе ўдзел прымае больш за 3500 чалавек — з малых і вялікіх гарадоў, буйных і малых устаноў, прыватных, дзяржаўных і мясцовых органаў улады, а таксама творцы і дзеячы культуры.

Сачыць за ходам пленарных дэбатаў можна таксама ў рэжыме анлайн. Дыскусійныя панэлі будуць запісвацца, а запісы будуць даступныя.

ав