Беларуская Служба

Другі польскі палітык заявіў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах

14.11.2024 08:31
Шыман Галоўня заявіў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах.
Шыман Галоўня PAP/Piotr Polak

Пра гэта лідар «Польшчы 2050» паведаміў на сустрэчы з жыхарамі Енджэева Свентакшыскага ваяводства.

Пакуль сваіх кандыдатаў абвясцілі дзве партыі, якія ўваходзяць у Сейм. Акрамя Шымана Галоўні пра ўдзел у выбарах заявіў таксама Славамір Менцэн з «Канфедэрацыі».

У сваю чаргу кіруючая «Грамадзянская кааліцыя» арганізуе партыйныя выбары, у якіх ад палітычнай сілы прэтэндуюць мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі. Галоўная апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» мае прадставіць свайго кандыдата на мяжы лістапада і снежня.

ав