Беларуская Служба

Праз расійскую ракетную атаку па Украіне, Польшча падняла ў паветра баявыя самалёты 

21.11.2024 09:21
«Задзейнічаны знішчальнікі, наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, а сродкі радыёлакацыйнай разведкі прыведзены ў вышэйшую ступень гатоўнасці».
Польшча падняла ў паветра баявыя самалёты GERARD/REPORTER/East News

«У адпаведнасці з дзеючым працэдурамі былі задзейнічаныя ўсе наяўныя сілы і сродкі», — паведамілі ў Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл Польшчы.

«Задзейнічаны дзяжурныя знішчальныя пары, наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, а сродкі радыёлакацыйнай разведкі прыведзены ў вышэйшую ступень гатоўнасці», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Польшча трымае руку на пульсе, — кажа  намеснік міністра абароны Станіслаў Взёнтэк:

— Мы павінны гарантаваць сабе бяспеку ўсімі наяўнымі сродкамі. Ніколі няма гарантыі, што пабочны вынік гэтых атак можа несці пагрозу Польшчы. Таму ў паветра былі паднятыя нашы знішчальнікі, самалёты хаўруснікаў і паветраны запраўшчык. Расіі інтэнсіфікуе свае атакі па Украіне. 

Рашэнне падняць у паветра знішчальнікі звязанае з ракетнай атакай Расійскай Федэрацыяй тэрыторыі Украіны. З самай раніцы ў многіх рэгіёнах Украіны дзейнічае паветраная трывога. У тым ліку пад абстрэл трапіў горад Днепр. Там ракеты трапілі ў жылы дом і ў прамысловыя прадпрыемствы.