Кіраўнік украінскай дыпламатыі Андрэй Сыбіга Foto: Автор: U.S. Department of State from United States - Secretary Blinken, UK Foreign Secretary Lammy and Ukrainian Foreign Minister Meet, Суспільне надбання (Public Domain), https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=152512573
Двухбаковыя адносіны і сітуацыя ва Украіне будуць галоўнымі тэмамі сустрэчы міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны. Кіраўнік украінскай дыпламатыі сёння наведае Варшаву з першым афіцыйным візітам. Радаслаў Сікорскі сустрэнецца з Андрэем Сыбігам каля 17.00 паводле польскага часу.
Акрамя двухбаковых пытанняў, размова пойдзе таксама пра высновы па выніках сустрэчы міністраў замежных справаў гэтак званай Вялікай пяцёркі і Вялікабрытаніі ў Варшаве, дапамогу Украіне і трансатлантычныя адносіны пасля змены ўлады ў ЗША.
Падчас сустрэчы міністры таксама абмяркуюць складаныя для двухбаковых адносінаў пытанні, напрыклад, пытанне ўшанавання ахвяраў Валынскай разні.
IAR/аз