У буйным гандлёвым цэнтры Вулька Касоўска (Wólka Kosowska) пад Варшавай спецслужбы затрымалі восем чалавек і канфіскавалі тавары на 40 мільёнаў злотых ($10 млн). Афіцэры праверылі там больш за тры сотні гандлёвых кропак.
У гандлёвых павільёнах паліцыя выявіла кантрафакт. У асноўным гэта было адзенне, касметыка і галантарэя. Ацэначны кошт канфіскаваных тавараў складае больш за 40 мільёнаў злотых. Затрыманыя двое грамадзян Пакістана, для якіх гандаль падробкамі быў пастаяннай крыніцай даходу. За гэта ім пагражае пяць гадоў турмы.
У пяці пунктах арганізоўваліся нелегальныя азартныя гульні. Там супрацоўнікі канфіскавалі 30 гульнявых аўтаматаў і стойкі з рулеткай. Кошт забяспечаных прылад складае прыкладна 190 000 злотых ($4750).
Падчас праверкі былі выяўлены і нелегальныя мігранты. Шэсць чалавек былі затрыманыя за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Польшчы.
IAR/яс