Беларуская Служба

Беларускія арганізацыі ў Польшчы маюць шанц атрымаць фінансаванне сваіх праектаў – дзяржава раздае 14 млн еўра

05.12.2024 17:02
Заяўкі можна падаць да 17 студзеня 2025 года. 
Польскі злотыAndrzej Rostek/Shutterstock

Фінансавыя сродкі на інтэграцыйныя праекты для іншаземцаў, якія пражываюць у Польшчы, атрымаюць няўрадавыя арганізацыі. Ужо пачаўся прыём заявак.

Міністр па справах грамадзянскай супольнасці Адрыяна Пароўска паведаміла, што бюджэт усяго праекту складае 60 млн злотых (больш за 14 млн еўра ў эквіваленце). Яна расказала, на якія праекты могуць быць прызначаныя грошы. 

- Гэта праекты па навучанню іншаземцаў польскай мове, грамадзянскія курсы, адукацыйныя праграмы, падтрымка на рынку працы, лакальныя ініцыятывы і павышэнне кваліфікацыі дзяржаўнай адміністрацыі, якая працуе з іншаземцамі.

90% сродкаў паступіць з фондаў Еўрасаюза. Заяўкі на праекты прымае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі. Заяўкі можна падаць да 17 студзеня 2025 года. Дамовы на рэалізацыю праектаў будуць падпісаныя ў перыяд з сакавіка па чэрвень.

Усю неабходную інфармацыю можна знайсці на сайце Дэпартамента еўрапейскіх фондаў МУС.

вс