Беларуская Служба

Абвешчана дата прэзідэнцкіх выбраў у Польшчы

08.01.2025 15:28
Выбарчая кампанія фармальна пачнецца толькі пасля публікацыі ў «Заканадаўчым весніку» пастановы старшыні Сейма аб прызначэнні даты выбараў.
Старшыня Сейма Польшчы Шымон Галоўня абвяшчае дату прэзідэнцкіх выбараў PAP/Marcin Obara

Старшыня Сейма Польшчы Шымон Галоўня абвясціў у сераду, 8 студзеня, што прэзідэнцкія выбары пройдуць 18 траўня. Калі спатрэбіцца другі тур, то ён адбудзецца 1 чэрвеня.

Выбарчая кампанія фармальна пачнецца толькі пасля публікацыі ў «Заканадаўчым весніку» пастановы старшыні Сейма аб прызначэнні даты выбараў.

Прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін і можа быць пераабраны толькі адзін раз. Прэзідэнтам можа стаць грамадзянін Польшчы, якому не пазней за дзень выбараў споўнілася 35 гадоў.

pap/эж