Беларуская Служба

Названа кандыдатура будучага міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы 

14.01.2025 14:07
Марцін Кулясэк — доктар сельскагаспадарчых навук, скончыў факультэт харчавання Вармінска-Мазурскага ўніверсітэту ў Ольштыне.
Палітык партыі «Новыя Левыя» Марцін КулясэкPAP/Albert Zawada

Марцін Кулясэк стане новым міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, паведаміў сустаршыня  партыі «Новыя левыя», намеснікі страшыні Сейма Польшчы Уладзімеж Чажасты:

—Марцін Кулясэк зараз з'яўляецца намеснікам міністра дзяржаактываў. Ён таксама з'яўляецца генеральным сакратаром партыі «Новыя левыя». Яму 48 гадоў, у мінулым ён быў, між іншым, памочнікам Вармінска-Мазурскага ваяводы, працаваў у філіяле Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў Ольштыне, а ў 2014 годзе быў абраны дэпутатам Вармінска-Мазурскага ваяводзкага сходу. Дэпутат Сейму з 2019 году. У папярэдні тэрмін ён уваходзіў у камітэты па адукацыі, сельскай гаспадарцы і нацыянальнай абароне, а таксама ўзначальваў падкамітэт па навуцы і вышэйшай адукацыі. У Міністэрстве дзяржаўных актываў ён курыруе, сярод іншага, зброевыя кампаніі, якія належаць Дзяржаўнаму казначэйству. Марцін Кулясэк — доктар сельскагаспадарчых навук, скончыў факультэт харчавання Вармінска-Мазурскага ўніверсітэту ў Ольштыне.

Левы палітык заменіць свайго калегу па партыі Дарыюша Вячорэка, які 19 снежня абвясціў аб сваёй адстаўцы. Прычынай стала серыя публікацый WP, якая тычылася, у тым ліку, памылак у маёмаснай дэкларацыі, кумаўство і раскрыццё міністрам дадзеных кіраўніка прафсаюза Шчэцінскага ўніверсітэта, якая падала ананімную скаргу.

iar/эж

Фінансаванне польскай навукі ў 2024 годзе павялічыцца на 22%

21.12.2023 18:01
Заробкі навуковых супрацоўнікаў польскіх універсітэтаў будуць павялічаны на 30 адсоткаў.