Беларуская Служба

Sw@da і Niczos, якія спяваюць на падляшскай гаворцы, могуць стаць «чорным канём» адбору на Еўрабачанне

15.01.2025 10:30
Польскі фінал адбору адбудзецца 14 лютага.
NICZOS i SW@DA -     .
NICZOS i SW@DA - Ніка Юрчук і Віктар Шчыгел. Фота: Зміцер Косцін

Дуэт Sw@da і Niczos увайшоў у фінал адборачных тураў на Еўрабачанне 2025 ад Польшчы. Калі б музыкантам удалося перамагчы, тады ўпершыню на конкурсе прагучала б рэгіянальная гаворка. На Еўрабачанні яны плануюць спяваць «па-свойму» – на мове, блізкай да беларускай і ўкраінскай.

Польскі фінал адбору адбудзецца 14 лютага на TVP2. На ім Niczos і Sw@da прадставяць сваю кампазіцыю «Люстэрка». Пераможца будзе прадстаўляць Польшчу на конкурсе песні Еўрабачанне 2025 у Швейцарыі.

Sw@da і Niczos — гэта Віктар Шчыгел і Ніка Юрчук. Іх конкурсная песня прыйшлася даспадобы многім слухачам. Яны з самага пачатку свайго супрацоўніцтва ствараюць музыку на падляшскай гаворцы. Sw@da ў 2023 годзе быў намінаваны на прэмію Fryderyk за альбом «Sad». Разам з Niczos яны летась выпусцілі альбом пад назвай «#INDAWOODS». Песня «Люстэрка», якую яны прапануюць на Еўрабачанне 2025, паходзіць з гэтага альбома.

Радыё Беласток/ESKA/нг