Вайсковы самалёт, на борце якога знаходзілася група, у тым ліку грузінаў, вылецеў з 8-й базы транспартнай авіяцыі ў Кракаў-Баліцэ.
«Дэпартаваныя — чацвёра грузінаў, сем узбекаў і трое грамадзян Таджыкістану. У склад гэтай групы ўваходзіць 32-гадовы грузін, якога ў Польшчы падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці», — паведаміў прэс-сакратар Памежнай аховы падпалкоўнік Анджэй Ёзвяк.
Гэтыя людзі, на думку спецслужбаў Польшчы, неслі пагрозу дзяржаўнай бяспецы і грамадскаму парадку. У іх выпадку падставай для дэпартацыі стала арганізацыя нелегальнай перапраўкі людзей у Польшчу. Адзін з замежнікаў быў чатыры разы судзімы за крадзяжы, другі дзевяць разоў паўставаў перад судом за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.
З пачатку года было прынята амаль 3 тысячы рашэнняў аб высылцы замежнікаў з Польшчы. 500 з іх тычыліся грамадзян Грузіі.
ІАR/вх