Забарона мусіць закрануць як электронныя цыгарэты з нікацінам, так і без яго. Міністэрства працуе над змяненнем нарматыўных актаў у гэтым пытанні.
Міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына заявіла, што яе больш за ўсё хвалюе абарона дзяцей і моладзі ад шкодных наступстваў ужываньня электронных цыгарэт.
«Электронныя цыгарэты таннейшыя за шматразовыя, таму яны больш даступныя. Іх выкідваюць адразу пасля выкарыстання, яны засмечваюць нашу планету пластыкам. Акрамя таго, мы не ведаем, што знаходзіцца ў тых кантэйнерах, якія хімікаты там утрымліваюцца», — дадала міністр.
Прафесар-педыятр Тэрэза Яцкоўска падкрэсліла, што электронныя цыгарэты выклікаюць залежнасць і не менш небяспечныя, чым традыцыйныя.
«Дзеці, якія пачынаюць з электронных цыгарэт, пазней становяцца залежнымі ад нікаціну. Калі мы пачынаем з электронных цыгарэт, мы будзем залежнымі на ўсё жыццё», — дадала прафесар Яцкоўска.
Урад плануе прыняць пастановы ў трэцім квартале гэтага года. Яны таксама будуць абмяжоўваць з'яўленне на рынку новых нікацінавых прадуктаў, такіх як нікацінавыя мяшэчкі ці снус.
IAR/вх