Беларуская Служба

Шведскія баявыя самалёты прыляцелі ў Польшчу

28.03.2025 15:02
На працягу двух месяцаў яны будуць удзельнічаць у місіі НАТА «Enhanced Air Policing».
Ілюстрацыйнае фотаhttps://www.forsvarsmakten.se/

Шэсць шведскіх шматмэтавых баявых самалётаў Gripen прыбылі ў Польшчу. Аб гэтым гаворыцца на сайце шведскай арміі.

Машыны Jas 39 Gripen прызямліліся ўчора на авіябазе ў Мальбарку. На працягу двух месяцаў яны будуць удзельнічаць у місіі NATO «Enhanced Air Policing».

У Польшчу таксама прыбыў шведскі наземны персанал. «Пакуль што ў плане падрыхтоўкі і транспарту ўсё ішло па плане», — сказаў камандуючы шведскім кантынгентам падпалкоўнік Андэрс Густафсан.

«Цяпер, калі прызямліліся самалёты, прыбылі ўсе патрэбныя адзінкі, адчуваю сябе вельмі добра. Хутка прыступім да выканання сваёй задачы», - дадаў падпалкоўнік.

Афіцыйная цырымонія сустрэчы шведскіх самалётаў з удзелам міністра абароны Швецыі Пала Ёнсана адбудзецца 1 красавіка ў Мальбарку.

ПР/юл