Беларуская Служба

Польшча «закантрактавала» больш за палову сродкаў з Фонду мадэрнізацыі ЕС

29.03.2025 14:12
Прыблізны бюджэт Польшчы ў рамках Фонду мадэрнізацыі (MF) складае прыкладна 60 мільярдаў злотых.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Паводле звестак, прадстаўленых PAP, пакуль узгодненая падтрымка нацыянальных праграм на ўзроўні прыкладна 45 мільярдаў злотых. Найбольшы транш — 10 мільярдаў злотых — пойдзе на праграму «Чыстае паветра».

Фонд мадэрнізацыі быў створаны для падтрымкі рэалізацыі энергетычнай і кліматычнай палітыкі Еўрапейскага саюза ў краінах ЕС, дзе ВУП на душу насельніцтва ніжэйшы за 60% ад сярэдняга для ўсёй Супольнасці. У 2021-2030 гадах са сродкаў Фонду фінансуюцца інвестыцыі, звязаныя з мадэрнізацыяй энергасістэмы і павышэннем энергаэфектыўнасці.

У фондзе адзначылі, што закантрактаваная сума можа змяніцца ў сувязі са штогадовым пераглядам абшараў дзейнасці. Бюджэты праграмы могуць быць зменшаныя або павялічаныя ў залежнасці ад згоды ЕС.

РАР/юл