Беларуская Служба

З-за SpaceX Польшча вымушаная змяніць Нацыянальны план аднаўлення

29.03.2025 15:23
Гаворка ідзе пра спазненне з вывадам на арбіту польскіх спадарожнікаў. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by SpaceX-Imagery from Pixabay/CC0

SpaceX Ілона Маска затрымлівае выкананне Плана нацыянальнага аднаўлення Польшчы (KPO). Гаворка ідзе пра размяшчэнне на арбіце польскіх спадарожнікаў.

Аўтары падкасту «Summit of Europe» даведаліся, што з-за затрымкі з боку амерыканскай кампаніі Польшча звярнулася да Еўракамісіі з просьбай перагледзець KPO.

Згодна з палажэннямі Нацыянальнага пляну аднаўлення, адной з вех з'яўляецца запуск польскіх спадарожнікаў. Іх павінна была вывесці на арбіту кампанія SpaceX. Графік быў такі: першы спадарожнік павінен быў быць адпраўлены ў космас у другой палове гэтага года, наступныя два — у наступным.

Амерыканская кампанія заявіла, што не можа выканаць дамоўленасці. Пра гэта Варшава ўжо паведаміла Брусэлю. Камісія яшчэ не прыняла польскую заяўку.

Безумоўна, з гэтым не павінна быць праблем, бо гэта не віна Польшчы, але Камісія хоча, каб былі разгледжаны іншыя магчымасці запуску спадарожнікаў. Гэта значыць, праз іншыя кампаніі.

Аднак дагэтуль іншыя або каштавалі значна даражэй, або, як у выпадку з еўрапейскімі, мелі тэхнічныя праблемы.

ПР/юл