Польскія нацыянальныя авіялініі LOT зачыняюць трансферны цэнтр у сталіцы Венгрыі, у Будапешце. Гэта значыць, што польскі перавозчык больш не будзе падтрымліваць з гэтага аэрапорта авіясувязь з ЗША і Паўднёвай Карэяй. Апошнія рэйсы адбыліся на мінулым тыдні.
Старшыня праўлення кампаніі LOT Міхал Фіёл сказаў, што прычынай гэтага кроку з'яўляецца змяншэнне даходнасці гэтых кірункаў, удакладніўшы, што рашэнне было выклікана неабходнасцю аптымізацыі сеткі злучэння.
Міхал Фіёл адзначыў, што цяпер перавозчык будзе сканцэнтраваны на стварэнні новых злучэнняў як з Варшаўскага аэрапоту імя Ф. Шапэна, так і з рэгіянальных аэрапортаў. У якасці прыкладу ён назваў новы рэйс з Кракава ў Парыж, які з'явіцца ў раскладзе ў панядзелак, 31 сакавіка. Сёлета LOT таксама адкрые новыя рэйсы з Варшавы ў Салонікі і на Мальту.
Польскія нацыянальныя авіялініі LOT адкрылі хаб у Будапешце ў 2017 г. Са сталіцы Венгрыі польскія самалёты лёталі ў некалькі гарадоў ЗША і ў Карэі Сеул.
IAR/эж