Беларуская Служба

У Польшчы распачалася будова найдаўжэйшага чыгуначнага тунэлю 

31.03.2025 15:03
31 сакавіка пачаў працаваць адзін з двух бурыльных шчытоў, які прарые тунэль даўжынёй амаль 4 кіламетры.
     24  7   .
Праца будзе ісці ў тэмпе 24 гадзін 7 дзён на тыдзень.PAP/Grzegorz Momot

У Менцыне каля Ліманова ў Малапольшчы (паўднёвы-ўсход Польшчы) пачалося будаўніцтва самага доўгага ў краіне чыгуначнага тунэлю.  У панядзелак, 31 сакавіка, пачаў працаваць адзін з двух бурыльных шчытоў, якія прарыюць тунэль даўжынёй амаль 4 кіламетры. Кіраўнік будовы Якуб Паўлюк, кажа што яго брыгада цяжкай працы не цураецца: 

— Праца будзе ісці ў тэмпе 24 гадзін 7 дзён на тыдзень. Плануем, што кожный дзень будзем пракладваць каля 10 метраў тунэлю. Апроч пракладкі там таксама вельмі шмат працы ў самі тунэлю: пракладка рэек, тракцыйнай сеткі і г.д. 

Будаўніцтва тунэлю будзе каштаваць 750 мільёнаў злотых (каля 180 млн еўра), ён стане часткай новай чыгуначнай лініі паміж мясцовасцямі Падленжэ і Пякелка. Калі ўся 58-кіламетровая лінія будзе пабудавана, час чыгуначнага падарожжа паміж Кракавам і Новым Сончам скароціцца да адной гадзіны. Зараз паездка цягніком паміж гарадамі займае 2,5 гадзіны.

IAR/эж