Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўку да закону аб ахове здароўя ад наступстваў ужываньня тытуню і тытунёвых вырабаў.
Папраўка да закону забараняе продаж тытунёвых вырабаў з нагрэвам, калі іх характэрны пах вылучаецца на фоне іншых вырабаў. Вытворцам і прадаўцам далі час на адаптацыю — дакладней дзевяць месяцаў. Закон уступае ў сілу праз 14 дзён з дня абвяшчэння.
Гэтыя змены імплементуюць дырэктыву ЕС, якую дзяржавы-члены абавязаны прымяняць з 23 кастрычніка 2023 года.
У Еўрапейскай камісіі адзначылі, што за апошнія гады продажы тытунёвых вырабаў з нагрэвам выраслі на ўражваючых 2009 працэнтаў.
Нягледзячы на тое, што іх доля ў агульным рынку тытунёвых вырабаў у Еўрасаюзе ў цяперашні час складае 3,33%, дынаміка росту выклікае занепакоенасць.
Адначасова вядзецца праца над чарговай урадавай папраўкай у Закон аб тытуні. Праект, падрыхтаваны Міністэрствам аховы здароўя, накіраваны на абмежаванне даступнасці электронных цыгарэт — як з нікацінам, так і без яго. Новыя правілы ўключаюць у сябе, сярод іншага, поўную забарону на продаж электронных цыгарэт і кантэйнераў для запраўкі асобам, маладзейшым за 18 гадоў.
Штогод каля 21 тысячы палякаў даведваецца, што ў іх рак лёгкіх.90 працэнтаў хворых ракам лёгкіх — гэта курцы цыгарэт.
Паводле businessinsider.com.pl/вх