Беларуская Служба

Актывісты патрабуюць зменаў у закон супраць нелегальных гонак

03.04.2025 16:13
Яны напісалі заяву ў пракуратуру і нагадваюць пра ранейшыя абяцанні міністэрстваў інфраструктуры і юстыцыі.
.
. Dariusz Sankowski/Pixabay/CC0

Актывісты патрабуюць зменаў у закон супраць нелегальных аўтамабільных гонак у Варшаве. Актывісты «Miasto jest nasze» патрабуюць выканання анансаваных змяненняў у закон аб нелегальных аўтагонках у Варшаве. Яны напісалі заяву ў пракуратуру і нагадваюць пра ранейшыя абяцанні міністэрстваў інфраструктуры і юстыцыі.

Нагадваем міністру ягоныя ўласныя заявы, кажа гарадскі дэпутат Ян Мэнцвель:

- Адам Боднар на супольнай канферэнцыі з міністрам Дарыюшам Клімчакам і з міністрам Томашам Сямонякам заявілі пра рашучыя дзеянні ў дачыненні да арганізатараў нелегальных гонак. Павінна былі быць змены. У Крымінальным кодэксе павінна было паявіцца асобная злачынства: арганізацыя нелегальных гонак.

Актывісты з Варшавы не пагаджаюцца на шум і небяспеку, якую нясуць аўтамабільныя гонкі. Без новых правілаў мы іх не ўтаймуем, кажа гарадская дэпутатка Марта Шчэпаньска:

- У Польшчы ёсць тэхналагічныя магчымасці, каб гарантаваць тэхніку для аўтаматычнага кантролю ўзроўню шуму, але мы не хочам гэта выкарыстаць.

Прапановы міністэрстваў уключалі, у тым ліку: узмацненне пакарання за ДТЗ са смерцю (незаконныя гонкі, відавочна небяспечнае, неасцярожнае кіраванне або парушэнне правілаў кіравання транспартнымі сродкамі) — ад аднаго да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Планавалася таксама ўвесці новае правапарушэнне — так званы дрыфт, які караўся штрафам у памеры не менш за 1500 злотых, пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў на тры месяцы і арышт транспартнага сродку на 30 дзён.

ав