Беларуская Служба

Бяспека ўсходняга флангу НАТА і павелічэнне выдаткаў на абарону – галоўныя тэмы перамоваў прэзідэнта Польшчы ў Эстоніі

07.04.2025 08:30
Польская прэзідэнцкая пара сёння накіруецца ў Талін з трохдзённым афіцыйным візітам.
Сцяг Эстонііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Бяспека ўсходняга флангу НАТА і падрыхтоўка альянсу да саміту ў Гаазе - гэта найважнейшыя пытанні, якія прэзідэнт Анджэй Дуда абмяркуе з кіраўніком Эстоніі падчас свайго афіцыйнага візіту.



Польская прэзідэнцкая пара сёння адправіцца ў Талін, дзе правядзе тры дні. Асноўныя палітычныя кансультацыі запланаваныя на аўторак.

Прэзідэнт Польшчы хоча абмеркаваць з эстонскім кіраўніком Аларам Карысам сваю прапанову павелічэння выдаткаў на абарону. Анджэй Дуда прапануе, каб усе хаўруснікі павялічылі свае абаронныя бюджэты, як мінімум, да 3 працэнтаў ВУП, нагадаў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Войцех Калярскі(Wojciech Kolarski):

- Апошнім часам прэзідэнт сустракаецца з лідарамі краінаў-членаў НАТА, з якімі абмяркоўвае сваю прапановы, каб на саміце ў Гаазе была прынятая прапанова вызначыць узровень 3% ВУП, як мінімум выдаткаў на абарону.

Гэта таксама адпавядае нядаўнім заявам генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ па гэтым пытанні. Павелічэння выдаткаў на абарону ад еўрапейскіх хаўруснікаў чакаюць таксама ЗША.



Важнай часткай візіту польскага прэзідэнта ў Эстоніі будзе наведванне Cyber ​​​​Range 14 -гэта віртуальны палігон НАТА, дзе падраздзяленні, якія спецыялізуюцца на барацьбе з кібератакамі, трэніруюць свае кібермагчымасці.

IAR/аз